Мэн (заліў)
Мэн (англ.: Gulf of Maine) — заліў у Паўночнай Амерыцы.
Мэн | |
---|---|
англ.: Gulf of Maine | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заліў размешчаны паміж паўвостравамі Кейп-Код і Новая Шатландыя. Максімальная глыбіня — 329 м[1].
У паўночна-ўсходняй частцы заліва размешчаны заліў Фандзі, вядомы сваімі рэкорднымі прылівамі. У паўднёва-заходняй частцы размешчаны іншы буйны заліў — Масачусетс.
Найбуйнейшыя порты на берагах заліва — Бостан, Портленд (ЗША), Сент-Джон (Канада).
Найбуйнейшыя рэкі, якія ўпадаюць у заліў, — Анапаліс, Кенебанк, Кенебек, Сако, Сен-Круа, Мэрымек, Пенабскат, Сент-Джон. Плошча басейнаў рэк, якія ўпадаюць у заліў Мэн, складае 179008 км².
Маленькія астраўкі Мачыяс-Сіл і Норт-Рок з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж ЗША і Канадай.
Зноскі
- ↑ Мэн (залив) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- Gulf of Maine Research Institute (англ.)