Мяжанскі сельсавет (Браслаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Мяжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Мяжаны.

Мяжанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 69 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мяжаны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 379
Плошча
  • 204,16 км²[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карасінскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Дрысвяцкага сельсавета перададзена вёска Пашавічы[3]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Варнішкі, Едлінова, хутар Мар’янова[4]. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутар Гарвелішкі[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 44 населеныя пункты[6]. 8 красавіка 2004 года Мяжанскаму сельсавету былі перададзеныя 43 населеныя пункты скасаванага Зарачскага сельсавета (Асінаўка, Баярунішкі, Бужаны, Бяляны, Вярбоўка, Гусароўшчына, Дудзішкі, Ельна, Емяльянішкі, Жвірблі, Жвірыні, Заеленцы, Зазоны, Запруддзе, Зарачча, Злота, Зыбкі, Іланцы, Кавалішкі, Каленкішкі, Коханішкі, Краснасельцы, Крукі, Майшулі, Мар’янполле, Міхалішкі, Мякяны, Надбярэжжа, Павялішкі, Пляўшкеты, Пузыры, Пустошка, Пучкінішкі, Пушкарышкі, Пятроўшчына, Раткуны, Рожава, Свілюкі, Струста, Урбаны, Усяны, Шавялішкі, Юцішкі)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1566 чалавек[8], з іх 65,3 % — беларусы, 19,0 % — рускія, 13,9 % — палякі, 0,8 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1379 чалавек[10].

Зноскі

  1. а б http://braslav.vitebsk-region.gov.by/dfiles/000126_388044_.doc
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 41. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.