Мячэць Султана Кабуса
Вялікая Мячэць Султана Кабуса (араб. جَامِع ٱلسُّلْطَان قَابُوْس ٱلْأَكْبَر) або Маскацкая саборная мячэць — галоўная дзеючая мячэць Маската.
Славутасць | |
Мячэць Султана Кабуса | |
---|---|
араб. جامع السلطان قابوس الكبير | |
23°35′02″ пн. ш. 58°23′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | іслам |
Архітэктурны стыль | Ісламская архітэктура |
Дата заснавання | 1992 |
Сайт | sultanqaboosgrandmosque.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
З першых дзён свайго кіравання султан Кабус пачаў клапаціцца пра задавальненне не толькі матэрыяльных, але і духоўных патрэб сваіх падданых: на яго ўласныя сродкі былі пабудаваны сотні мячэцяў па ўсёй краіне. У траўні 2001 года ў Маскаце з’явіўся адзін з шэдэўраў сучаснай архітэктуры: галоўная мячэць султана Кабуса.
У 1993 годзе прайшоў конкурс, будаўніцтва пачалося ў 1995 годзе. Будаўнічыя работы занялі шэсць гадоў і чатыры месяцы.
Архітэктура правіць
Мячэць пабудавана з 300 000 тон індыйскага пясчаніку. Галоўная малітоўная зала квадратнай формы (74,4×74,4 метра) з цэнтральным купалам, які ўзвышаецца да вышыні на 50 метраў. Купал і галоўны мінарэт (90 метраў вышынёй) і чатыры бакавыя мінарэты (45,5 метраў) з’яўляюцца галоўнымі візуальнымі асаблівасцямі мячэці. Галоўная малітоўная зала можа адначасова змясціць больш за 6,5 тыс. вернікаў, у той час як жаночая малітоўная зала ўсяго толькі 750 чалавек (31×18 метраў). Знешняя малітоўная тэрыторыя здольна ўмясціць 8 тыс. вернікаў, сумарную колькасць да 20 тыс. вернікаў.
Плошча — 416 тыс. м². Інтэр’ер пакрыты белым і шэрым мармурам. Керамічныя кветкавыя ўзоры ўпрыгожваюць інтэр’ер аркі і сляпых ніш.