Міге́ль А́нхель Рамо́н Саму́дзіа (ісп.: Miguel Ángel Ramón Samudio; нар. 24 жніўня 1986, Капіята, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, абаронца клуба «Алімпія» з Асунсьёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая.

Футбол
Мігель Самудзіа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мігель Анхель Рамон Самудзіа
Нарадзіўся 24 жніўня 1986(1986-08-24)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Парагвай
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Парагвай Алімпія
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Парагвай Лібертад 123 (8)
2007—2008   Парагвай Соль дэ Амерыка 27 (2)
2014   Бразілія Крузейру 9 (0)
2015—2017 Мексіка Амерыка 78 (1)
2018—2019 Мексіка Керэтара 32 (1)
2019— Парагвай Алімпія 8 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2017 Парагвай Парагвай 41 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец клуба «Лібертад», пасля заканчэння акадэміі дзеля атрымання гульнявой практыкі адправіўся ў клуб «Соль дэ Амерыка». Пасля вяртання ў «Лібертад» Мігель некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2014 годзе футбаліст на правах арэнды перайшоў у бразільскі «Крузейру». 27 красавіка ў матчы супраць «Сан-Паўлу» Мігель дэбютаваў у бразільскай Серыі А. У тым жа сезоне ігрок разам з клубам дамогся перамогі ў бразільскім першынстве.

У пачатку 2015 года перайшоў у склад мексіканскага клуба «Амерыка». Сума трансферу склала 1,5 млн долараў. У снежні 2017 года далучыўся да «Керэтара». У ліпені 2019 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком асунсьёнскай «Алімпіі».

Міжнародная правіць

За нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 28 сакавіка 2009 года ў матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся для парагвайцаў паражэннем з лікам 2:0.

Дасягненні правіць

«Лібертад»:

«Крузейра»:

«Амерыка»:

Зноскі

  1. Miguel Samudio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MIGUEL ANGEL RAMON SAMUDIO // Argentine Soccer Database

Спасылкі правіць