Міжвузелле (лац.: internodium) — участак сцябла або парастка паміж двума сумежнымі вузламі  (руск.) (участкамі восі сцябла ці парастка, на якіх утвараюцца бакавыя органы).

Міжвузелле

Калі лісце размяшчаецца вельмі цесна, да прыкладу ў прыкаранёвых разетках  (руск.) у дзьмухаўца, стакротак, трыпутніка, міжвузеллі настолькі скарочаныя, што амаль непрыкметныя. У маладых парасткаў міжвузеллі кароткія і вузлы збліжаныя, а затым, па меры росту сцябла ці парасткаў, міжвузеллі даўжэюць, што абумоўлена дзейнасцюўтваральнай тканкі (мерыстэмы)  (руск.), якая ў адных раслін размешчана ў аснаванні міжвузелляў (напрыклад, у метлюжковых і гваздзіковых ), а ў іншых - у іх верхніх частках (напрыклад, у трыпутніка) [1] .

Звычайна на сцябле узнікае шмат вузлоў і міжвузелляў. Ад даўжыні міжвузелляў залежыць даўжыня сцябла.

Зноскі

Літаратура правіць