Стакротка (Bellis) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), да якога адносяць 7 відаў.

Стакротка
Bellis perennis white (aka).jpg
Стакротка многагадовая (Bellis perennis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bellis L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36825
NCBI  41491
EOL  59430
GRIN  g:1373
IPNI  163229-3

АрэалПравіць

Натуральны арэал рода — Еўропа, краіны Міжземнамор’я. У дзікай прыродзе Беларусі адзін від — стакротка многагадовая (Bellis perennis)[3].

АпісаннеПравіць

Прадстаўнікі рода — дробныя травяністыя расліны, якія маюць кароткае карэнішча і лапатчатые, тупыя, гародчатыя прыкаранёвыя лісты; наземнае сцябло бязлістае, развівае адну галоўку.

Лісткі пакрывала даўгаватыя, тупыя, чарнаватыя, сабраныя ў два шэрагі. На голым, канічным кветаложы развіваюцца краёвыя жаночыя язычковыя кветкі, белыя або ружовыя, і сярэднія трубчастыя, абодваполыя, жоўтыя; сямянка пляскатая, без чубка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. База Растения Беларуси

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць