Мізгея

рака ў Тульскай вобласці Расіі, прыток Упы

Мізге́я (руск.: Мизгея) — рака ў Расіі, працякае па Тульскай вобласці, левы прыток ракі Упы. Даўжыня 43 км, плошча басейна 561 км². Сярэдні ўхіл 2,28 м/км. Бярэ пачатак за 4 км на захад ад вёскі Верхнія Дубкі, цячэ ў межах Адоеўскага і Арсеньеўскага раёнаў, утвараючы вялікія лукавіны. Упадае ў Упу каля пасёлка Прыупскі.

Мізгея
руск. Мизгея
Характарыстыка
Даўжыня 43 км
Басейн 561 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Верхнія Дубкі
 • Вышыня 230 м
 • Каардынаты 53°47′41″ пн. ш. 36°47′05″ у. д.HGЯO
Вусце Упа
 • Вышыня 132 м
 • Каардынаты 53°57′02″ пн. ш. 36°27′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Упа → Ака → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Код у ДВР 09010100312110000019496
physical
Мізгея
Мізгея
— выток, — вусце

У сярэднім цячэнні раку перасякае аўтадарога Р139 Бялёў — Тула.

Пасля зліцця з Малой Мізгеяй рака атрымлівае назву Вялікая Мізгея.

Сілкаванне пераважна снегавое. Рака замярзае ў сярэдзіне лістапада, ускрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Разводдзе з канца сакавіка да сярэдзіны красавіка.

На рацэ Мізгеі размешчаны вёскі Мізгея, Малыхіна, Малае і Вялікае Касімава, Сомава, Гарбачава, Бутыркі.

Несуднаходная.

Водзяцца галавень, плотка, пячкур, карп.

Гісторыя назвы правіць

Паводле падання, Мізгея атрымала сваю назву яшчэ ў часы мангола-татарскай няволі, калі ў рацэ патануў хан Мізгей.

Прытокі (км ад вусця) правіць

  • 13 км: рака Малая Мізгея (л)
  • 15 км: рака Маловель (пр)
  • 29 км: рака Нярэжда (пр)