Упа (прыток Акі)
Упа́ (руск.: Упа) — рака ў Тульскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Упа | |
---|---|
руск. Упа | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 345 км |
Басейн | 9 510 км² |
Расход вады | 40,2 м³/с (за 89 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Верхауп’е |
• Каардынаты | 53°35′51″ пн. ш. 37°56′43,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ака |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Куляшова |
• Каардынаты | 54°02′08,87″ пн. ш. 36°20′03,11″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ака → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Тульская вобласць |
Код у ДВР | 09010100312110000018857 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва Упа балцкага паходжання, звязаная з літоўскім upė «рака». Гэта адзін з першых гідронімаў, ідэнтыфікаваных балцкімі на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі[1][2].
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі аналагі — назвы дняпроўскага прытока ракі Вопь (< *Ap- / *Up-), сожскай рэчкі Упіны (*Up-in-). Далей літоўскія рачныя назвы тыпу Upė, Upis, Upius, Upalė, Upėsė, Upyna, Upita[3].
Да індаеўрапейскага *ab- «рака, плынь», ад якога таксама прускае api «рака»[4]. «Звонкія» варыянты *ab- і *ub- захаваліся толькі ў гідраніміі: у назвах дзвінскай ракі Обаль (*Ab-, -l-), возера Абстэрна (*Ab-, -st-, -rn-), прыпяцкай ракі Убарць (*Ub-, -rt-), дзесенскай ракі Убедзь (*Ub-, -d-).
Назва прытока Упы ракі Уперта́ паказвае, як у балцкай гідраніміі утвараліся вытворныя назвы (Upa > Up-ert-a). Так жа сама ўтвораная назва прытока Вопі ракі Опісна (< *Ap-esn-a). Такі спосаб утварэння вытворных назоўнікаў вядомы ў літоўскай мове: upė «рака» — upėsnis, upėsnas «рачулка; месца ўтоку ракі ў возера; поле, па якім працякае рака». Назвай-«перакладам» вытворнай назвы Уперта з’яўляецца назва іншага прытока Упы ракі Упская.
Блізкім чынам, ад аднаго і таго ж кораня, утвораныя балцкія назвы ракі (і возера) Удрай (*Ud-r-) і яе прытока Выдзега (< *Ud-eg-) на Пскоўшчыне. Адваротны спосаб назваўтварэння (карані розныя, пашыральнік адзін і той жа) у балцкіх назвах ракі *Гардата і яе прытока *Аката на Верхнім Павоччы.
Для называння рэк у балцкай гідраніміі выкарыстоўвалася і «крынічная» аснова Ak-, ад якой утвораная назва Акі[5], у якую Упа ўцякае, а таксама двухасноўныя назвы тыпу Іслач, Нарач[6]. У яцвягаў з гэтай жа мэтай выкарыстоўвалася аснова *udā «вада, рака», як у двухасноўных гідронімах тыпу Ясельда, Грыўда.
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 345 км, плошча вадазбору 9510 км². Бярэ пачатак на Валоўскім плато, каля сяла Верхауп’е[7]. Працякае ў межах Сярэднярускага ўзвышша. Да Тулы цячэ пераважна на поўнач, затым рака паварочвае на захад. Упадае ў Аку каля сяла Куляшова. Рэчышча Упы звілістае, шырынёй 30—40[7] м. Шырыня поймы 1,5—2[7] км.
Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з канца сакавіка да пачатку траўня. Расход вады (за 89 км ад вусця) — 40,2[8] м³/с, каля сяла Арлова — 41,1[7] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,297[7] км³/год. Рака замярзае ў канцы лістапада — снежні, адкрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.
Прытокі: Мізгея, Глутня, Ватца, Плава, Рысня, Упка, Туліца, Бежка, Лебягожа, Упёрта і інш.
На Упе размешчаны гарады Савецк і Тула, пасёлак гарадскога тыпу Адоеў. Каля Савецка пабудавана вадасховішча (плошча 5,7 км²)[7].
Крыніцы
правіць- ↑ В. Н. Топоров. «Baltica» Подмосковья // Балто-славянский сборник. Москва, 1972. С. 268.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 181.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 354—355.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
- ↑ а б в г д е Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)