Упіна[1] (руск.: Упино) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Карзоўскага сельскага паселішча.

Вёска
Упіна
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
190 м
Тэлефонны код
48140
Паштовыя індэксы
216638
Код АКАТП
Упіна на карце Расіі ±
Упіна (Расія)
Упіна
Упіна (Смаленская вобласць)
Упіна

Назва правіць

Назва Упіна ад назвы ракі Упінка (Упіна), прытока Сажа вышэй Хіславічаў. Варыянты рачной назвы — Упінька, Вупенка[2].

Звязана з літоўскім upė, upius «рака», якое, магчыма, пашыранае пашыральнікам -in- (*Up-in- < літ. upinis «рачны»)[3].

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Upė, Upis, Upius, Upalė, Upėsė, Upyna, Upita[4], на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — назвы ракі Упа (прыток Акі), дняпроўскай ракі Вопь (< *Up- / *Ap-) і інш.

Усходнябалцкае up- («рака»), разам з заходнябалцкім ap- (пруск. ape «рака»), з’яўляюцца фанетычнымі варыянтамі індаеўрапейскага кораня ab- «рака, плынь»[5][6].

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Упіна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Упіна не вярнулі БССР[7].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Заўвагі правіць

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 107.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 164, 211.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 354—355.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
  6. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 1087—1088.
  7. Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.