Мікалай Іванавіч Ткачоў

беларускі мастак

Мікалай Іванавіч Ткачо́ў (19 жніўня 1941 — 1 кастрычніка 2011[3][4]) — беларускі мастак.

Мікалай Іванавіч Ткачоў
Дата нараджэння 19 жніўня 1941(1941-08-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 2011(2011-10-01)[2] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся у вёсцы ВудагаЧэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1968 годзе скончыў Адэскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава. З 1968 года жыў у Віцебску[3]. У мастацкі выстаўках прымаў удзел з 1969 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.

Творчасць

правіць

Мікалай Ткачоў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя тэмы творчасці мастака: пейзажы, партрэты, тэма Вялікай Айчыннай вайны і памяці, рэлігійны жывапіс.

Сярод твораў Мікалая Ткачова: «Да святла» (1969), «Маці» (1970), «Вясновая ралля» (1973), «Раніца. Стары Віцебск» (1975), «Каласіцца жыта» (1976), «Грэчка красуе» (1978), «Вясновыя кветкі» (1979), «Заложнікі. Памяці сям’і М. Шмырова» (1985), «Блакітныя мары» (1989), «Жыта красуе» (1990), «З дзяцінства» (1992), «Лён зацвёў» (1992), «Георгіеўскі сабор Юр’ева манастыра» (1992), «Золак над возерам» (1992), «На Лепельшчыне» (1995), «Віфліемская зорка» (1996), «Нябесныя званы» (2000), «Сузіранне Свету» (2001), «Добры дзень, сонца» (2007), «Пакровы. Восеньскі нацюрморт» (2007)[3], «Памятаем усё», «Памяць. Буйніцкае поле», «Браслаў. Гара замкавая» (2006), «Уваскрасенне Ісуса Хрыста» (2011) і іншыя.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі[3].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Ткачоў Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 537. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Саюз творцаў = A union of creators : альбом / Віцебская арганізацыя Беларускага саюза мастакоў; укладальнік і аўтар тэксту М. Цыбульскі]. — Мінск, 2005. — С. 124.
  • Николай Ткачев. Свет исходящий: альбом / [автор вступительной статьи и составитель А. А. Жигур] — Витебск : Витебская областная типография, 2013. — 103 с. : в основном ил. ; 30 см. — ISBN 978-985-534-035-6. (руск.)

Спасылкі

правіць