Мікалай Аляксеевіч Скрыпнік

гісторык, дзяржаўны і палітычны дзеяч

Мікалай Аляксеевіч Скрыпнік (укр.: Мико́ла Олексі́йович Скри́пник, 25 студзеня 1872, Ясынувата, Бахмуцкі павет, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 7 ліпеня 1933, Харкаў, УССР) — гісторык, дзяржаўны і палітычны дзеяч. Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928), Усеўкраінскай акадэміі навук (1929). Удзельнік рэвалюцыйнага руху 1905—1907 гадоў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Грамадзянскай вайны ў Расіі. Зацвердзіў украінскі правапіс 1928 года.

Мікалай Аляксеевіч Скрыпнік
укр.: Микола Олексійович Скрипник
Нараджэнне 25 студзеня 1872(1872-01-25) ці 1872
Смерць 7 ліпеня 1933(1933-07-07) ці 1933
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1900—1901 вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. У 1913—1914 — член рэдакцый часопіса «Вопросы страхования», газеты «Правда». У 1917 сакратар і старшыня Цэнтральнага савета фабрычна-заводскіх камітэтаў у Петраградзе. З 1918 начальнік аддзелаў, член калегіі ВЧК пры СНК РСФСР. З 1919 наркам дзяржкантролю, з 1920 наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі, наркам унутраных спраў, з 1922 наркам юстыцыі і генеральны пракурор, з 1927 наркам асветы УССР. У 1933 намеснік старшыні СНК УССР і старшыня Дзяржплана УССР. Адначасова з 1919 член Усеўкраінскага цэнтральнага выканаўчага камітэта і яго Прэзідыўма, у 1925—1928 і 1931—1933 член ЦВК СССР, у 1927—1929 — старшыня Савета нацыянальнасцяў ЦВК СССР.

Літаратура

правіць