Мікалай Валянцінавіч Маратаеў

Мікалай Валянцінавіч Маратаеў (нар. 14 чэрвеня 1965, г. Гомель, БССР) — беларускі суддзя, дэпутат.

Мікалай Валянцінавіч Маратаеў
Нараджэнне 14 чэрвеня 1965(1965-06-14) (59 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 14 чэрвеня 1965 года ў г. Гомелі[1].

Скончыў у 1992 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». Служыў у радах Савецкай арміі[1]. З красавіка 1992 года — стажор народнага суддзі народнага суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля. З 1993 года — часова выконваў абавязкі народнага суддзі гэтага суда. З 1995 па 1998 гады — суддзя суда Чыгуначнага раёна г. Гомель. З верасня 1998 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. З красавіка 2016[2] года па 2024[3] год намеснік старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда[2]. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі[2].

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Знешняя палітыка і дыпламатыя»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Калінкавіцкай акругі № 41. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].

Сям’я

правіць

Жанаты, мае сына[1].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць