Мікалай Васілевіч Бялоў (архітэктар)
Мікалай Васілевіч Бялоў (8 снежня 1919, с. Дзіева-Гарадзішча, Някрасаўскі раён, Яраслаўская вобласць — 1999) — беларускі архітэктар і мастак. Кандыдат архітэктуры (1964).
Мікалай Васілевіч Бялоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 снежня 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1999 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1964) |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1939 годзе прызваны ў армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітвах за Запаляр’е і возера Балатан. У 1946 годзе дэмабілізаваны з Вены[1].
За час вайны бацькі бацькі памерлі, таму ён паехаў да сваёй сястры Зоі, якая ў Ленінградскім будаўнічым інстытуце, дзе пасяліўся ў жаночым інтэрнаце за фіранкай[1].
Скончыў у 1952 годзе Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай, у 1956 годзе аспірантуру Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў асістэнтам, старэйшым выкладчыкам у Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, з 1966 па 1982 г. — дацэнт кафедры рысунку ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пастаянны ўдзельнік мастацкіх выставак пры Брэсцкім філіяле Саюза мастакоў БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Член КПСС з 1950 года. Пражываў у Брэсце.
Дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац, каталогаў мастацкіх выставак. Ілюстраваў дзіцячыя кнігі. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Польшчы і ў іншых краінах.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі.
Сям’я
правіцьПазнаёміўся з жонкай у Новасібірску, ад яе меў дачку Вольгу[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Белов Николай Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)