Мікалай Вольскі (літаратар)

(1762—1803) літаратар, каралеўскі шамбялян

Мікалай Вольскі (1762 — 1803, Беласток) — літаратар, гісторык[1], камергер Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Мікалай Вольскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1762
Дата смерці 1803
Месца смерці
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратар, гісторык, перакладчык
Мова твораў польская

Біяграфія правіць

Працаваў бібліятэкарам у бібліятэцы І. Храптовіча, наведваў літаратурныя сустрэчы пры двары Станіслава Аўгуста ў Гродне (1795—1797). З 1800 прымаў удзел у працы «Таварыства сяброў навукі  (польск.)» ў Варшаве[1]. З’яўляўся сябрам камісіі па ўкладанню цывільных і крымінальных правоў[2].

У канцы жыцця быў шамбелянам Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які яго вельмі любіў і паважаў. Пасля смерці апошняга караля выехаў з Пецярбурга ў Беласток, дзе жыў у палацы Браніцкіх у пані Кракаўскай[2].

Сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 2-й ст. у 1818, 4-й ст. і майстар абрадаў у 1820; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку з 1818, масон 4-й ст. у 1820[2].

Творчасць правіць

Аўтар вершаў, перакладаў і прац па гісторыі. У працы «Прамова…, якая змяшчае заўвагі пра першасную гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польскай мове) адлюстраваны асветніцкія погляды на прыроду чалавека і натуральнае права  (руск.), ёсць элементы матэрыялістычнага разумення ролі эканамічных адносін у гісторыі, аднак у цэлым пазіцыя аўтара была ідэалістычнай. Быў прыхільнікам моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэвалюцыйных, «якабінскіх» ідэй (напрыклад, супраць Г. Калантая і іншых)[1].

Творчасць Вольскага прасякнута ўмерана асветніцкай ідэалогіяй[1].

Творы правіць

  • Мова, якая надае ўвагу старажытнаму Егіпту, Асірыі, Медыі і Персіі. — Вільна, 1784;
  • Пусты дзень, альбо Жаніцьба Фігаро, пераклад з Бомаршэ. — Варшава, 1786;
  • Дзве ночы, альбо Розмыслы пра зорную справу, паэма надрукавана ў часопісе «Варшаўскі дзённік» (1804, усё на польскай мове);

У рукапісным выглядзе захаваўся дзённік, у якім па просьбе караля Вольскі апісаў ягоныя апошнія гады жыцця[2].

Зноскі

  1. а б в г Вольский Николай // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
  2. а б в г Швед 2007.

Літаратура правіць