Мікалай Дзмітрыевіч Лісаў

Мікалай Дзмітрыевіч Лісаў (нар. 22 мая 1952(1952-05-22), Вуглы, Магілёўская вобласць) — беларускі біёлаг. Кандыдат біялагічных навук (1982), дацэнт. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі[1].

Мікалай Дзмітрыевіч Лісаў
Дата нараджэння 22 мая 1952(1952-05-22) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 мая 1952 года ў в. Вуглы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці[1].

Скончыў у 1978 годзе Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, у 1981 годзе аспірантуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава (лабараторыя біялогіі развіцця раслін пры кафедры вышэйшых раслін біялагічнага факультэта). У сакавіку 1982 года ў МДУ імя М. В. Ламаносава абараніў кандыдацкую дысертацыю[1].

З 1982 года працуе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. На працягу 18 гадоў працаваў загадчыкам кафедры агульнай біялогіі, загадчыкам кафедры батанікі і асноў сельскай гаспадаркі. Цяпер працуе дацэнтам кафедры агульнай біялогіі і батанікі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Галіна навуковых інтарэсаў: марфалогія і фізіялогія раслін; канструяванне зместу біялагічнай адукацыі ў школе і ў вышэйшых навучальных установах; біялогія развіцця раслін; экалагічная цыталогія.

Лісавым апублікавана больш за 400 работ, з іх 24 кнігі. Сярод кніг — два падручнікі для сярэдняй школы («Биология. 6 класс», 2015; «Биология. 10 класс», 2014); навучальныя дапаможнікі для студэнтаў ВНУ, навучэнцаў сярэдняй школы і абітурыентаў; метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў[1].

З’яўляецца кіраўніком калектыву па распрацоўцы канцэпцыі, праграм і навучальных дапаможнікаў па біялогіі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Удзельнічаў у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, навучальных планаў і праграм для біялагічных спецыяльнасцей педагагічных ВНУ[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Лисов Н. Д. – авторы издательства Аверсэв (руск.). www.aversev.by. Праверана 19 верасня 2023.