Чэрнеўскі сельсавет (Дрыбінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Чэ́рнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Чэрнеўка.

Чэрнеўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Дрыбінскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Чэрнеўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 446
Плошча
  • 198,368 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 8 ліпеня 1931 года — Чавускага раёна БССР, з 25 ліпеня 1931 года — Горацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Шклоўскага раёна. 28 верасня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны 4 населеныя пункты (Васільеўка, Галабурды, Зямцы і Кішчыцы) скасаванага Бельскага сельсавета[1]. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Еганоўскага сельсавета[2]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Любіжскага сельсавета Горацкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белая, Засценкі Белыя і Рабкі)[3]. 15 студзеня 1965 года ў склад адноўленага Ардацкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Грамакі, Новае Займішча, Расцяроб, Рудзіцы, Старое Займішча)[4]. З 29 снежня 1989 года ў складзе адноўленага Дрыбінскага раёна.

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2446 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 19 лютага 2023.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.