Мікалай Канстанцінавіч Берг

беларускі медык і арганізатар аховы здароўя

Мікалай Канстанцінавіч Берг (? — ?) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя.

Мікалай Канстанцінавіч Берг
Дата нараджэння не пазней за 1830
Дата смерці не раней за 1868
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач, акушэр
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Шмат гадоў працаваў у марскім ведамстве. У 1852 годзе выйшаў у адстаўку і быў прызначаны інспектарам медыцынскай управы ў Архангельск[1].

З 5 чэрвеня 1864 года заняў пасаду інспектара ўрачэбнай управы Мінскай губерні[2] і працаваў там да 1870 года[3].

Пазней жыў і працаваў у Падольскай губерні, дзе з-за рознагалоссяў з губернатарам губерні была пачата судовая справа супраць яго, у выніку чаго М. Берг быў апраўданы, але выйшаў у адстаўку[1].

Апошнія гады жыцця правёў на мяжы галечы[1].

Грамадская дзейнасцьПравіць

У Архангельскай губерні стаяў ля вытокаў Таварыства архангельскіх урачоў, створанага ў студзені 1863 года, у тым ліку распрацоўваў яго статут[4]. Гэта была адна з першых грамадскіх медыцынскіх арганізацый у Расіі і першае медыцынскае таварыства на Еўрапейскай Поўначы Расіі[4].

У Мінску, нягледзячы на няўдалую спробу свайго папярэдніка Данііла Восіпавіча Спасовіча стварыць у губерні таварыства ўрачоў 23 снежня 1862 годзе, Берг дамогся гэтага ў 1867 годзе[1].

Зноскі