Мікалай Кірылавіч Вахонін
Мікалай Кірылавіч Вахонін (нар. 14 красавіка 1952, г. Горкі) — беларускі вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, мадэлявання і прыняцця рашэнняў у вялікіх прыродна-тэхнічных сістэмах — меліяраваных сельскагаспадарчых аб’ектах. Кандыдат тэхнічных навук (1992), дацэнт (2007).
Мікалай Кірылавіч Вахонін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1992) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў СШ № 2 г. Горкі, БСГА (1974), Маскоўскі тэхнічны інстытут (1985).
У 1974—1975 гадах працаваў майстрам Горацкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення.
У 1975—2007 гадах інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце у Навукова-вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і лугаводства».
З 1992 года загадчык лабараторыі маніторынгу і мадэлявання прыродных сістэм.
З 2007 года дырэктар Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут меліярацыі».
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Сярэбраным медалём Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадарак, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы, медалём Францыска Скарыны (2015).
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых і навукова-метадычных прац.
Бібліяграфія
правіць- Мелиорация земель в Беларуси. — Минск, 2001 (у суаўт.).
- Методическое пособие по выбору оптимальной трансформации хозяйствования при старении мелиоративных систем. — Минск, 2006 (у суаўт.).
- Эколого-экономическое обоснование мелиорации торфяно-болотных комплексов и технологии их рационального использования . — Москва ; Рязань, 2012 (у суаўт.).
- Методические руководство по использованию ГИС при проектировании реконструкции мелиоративных объектов. — Минск, 2014 (у суаўт.).
Зноскі
Літаратура
правіць- Библиография научных трудов Н. К. Вахонина: (к 60-летию со дня рождения) / РУП «Институт мелиорации» Национальной академии наук Беларуси. — Минск : Институт мелиорации, 2012. — 22 с., [1] л. цв. ил.