Мікалай Мікалаевіч Дорагаў

вучоны

Мікалай Мікалаевіч Дорагаў (нар. 8 снежня 1938, в. Мурамка, Данкоўскі раён, Ліпецкая вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі і кіравання тэхналагічнымі працэсамі ў прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (1976), прафесар.

Мікалай Мікалаевіч Дорагаў
Дата нараджэння 8 снежня 1938(1938-12-08) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За асваенне цалінных зямель»

Біяграфія правіць

Скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Канструяванне і тэхналогія вытворчасці радыёапаратуры», кваліфікацыя «Радыёінжынер па канструяванні і вытворчасці радыёапаратуры», 1960), Маскоўскі інстытут хімічнага машынабудавання (аспірантура, спецыяльнасць «Аўтаматызацыя хімічных вытворчасцей», 1973).

Працаваў у Тамбоўскім інстытуце хімічнага машынабудавання (1973—1982, дацэнт, загадчык кафедры электратэхнікі), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (1982—2013, механічны факультэт, кафедра аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне; аптымальнае кіраванне тэхналагічнымі працэсамі.

Узнагароды правіць

Знак ЦК УЛКСМ «За освоение новых земель» (1958).

Бібліяграфія правіць

  • Моделирование, оптимизация и управление технологическими процессами в установках синтеза полимера : диссертация … доктора технических наук : 05.13.06 : защищена 19.02.2004 : утверждена 06.04.2005 / Дорогов Николай Николаевич. — Минск, 2003.
  • Математическое моделирование и оптимизация технологических процессов в производстве полимера полиэтилентерефталата : монография / Н. Н. Дорогов. — Минск, 2002.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дорогов Николай Николаевич // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2009. — С. 96.
  • Жизнь во имя науки / Т. Портнихина // Заветы Ильича. — Данков, 2006. — 7 сентября. — С. 3.
  • Почетный профессор : [Дорогов Н. Н.] // Водоворот событий. — Могилев, 2013. — Сентябрь (вып. 55). — С. 2.