Мікалай Мікалаевіч Дубовік
Мікалай Мікалаевіч Дубовік (нар. 28 жніўня 1955, Слабада Уздзенскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Мікалай Мікалаевіч Дубовік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1955 (69 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (інжынер-педагог), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыст). Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на вытворчым аб’яднанні «Інтэграл». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам вытворчага навучання Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 23 будаўнікоў, намеснікам дырэктара Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 55 будаўнікоў, намеснікам начальніка арганізацыйнага ўпраўлення Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік беларускага грамадскага аб’яднання «Рэспубліка без наркотыкаў», старшыня грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].
Узнагароды
правіцьМае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём Пушкіна (Расійская Федэрацыя), пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, медалём Рускай праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага ІІ ступені[2] .
Зноскі
- ↑ ДУБОВИК НИКОЛАЙ НИКОЛАЕВИЧ Архівавана 24 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.