Мікалай Мікалаевіч Лабко

Мікалай Мікалаевіч Лабко (5 мая 1948, Клепачы, Нясвіжскі раён — 22 лютага 2024) — беларускі партыйны і палітычны дзеяч, старшыня Баранавіцкага гарвыканкама (1988—1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання (1990—1995)[1].

Мікалай Мікалаевіч Лабко
старшыня Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта[d]
1988 — 1995
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 1995
Нараджэнне 5 мая 1948(1948-05-05)
Смерць 22 лютага 2024(2024-02-22) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць інжынер
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 мая 1948 года ў вёсцы Клепачы Нясвіжскага раёна. Вырас ён у Баранавічах, дзе ў 1967 годзе скончыў тэхнікум лёгкай прамысловасці[2].

У 1967 годзе пачаў працоўную дзейнасць слесарам Баранавіцкага баваўнянага камбіната[1]. Працаваў інструктарам, а пазней загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Баранавіцкага гаркама КПБ, пасля інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела Брэсцкага абкама КПБ. У 1976 годзе абраны вызваленым сакратаром партыйнай арганізацыі ткацкай вытворчасці[1].

У 1985 годзе Мікалай Лабко вярнуўся ў Баранавічы другім сакратаром гаркама КПБ[1]. У 1988 годзе Лабко быў прызначаны старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама і гарадскога Савета народных дэпутатаў адначасова[2].

У 1990 годзе выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання. Спачатку ўваходзіў у камуністычную, а потым пракебічаўскую групу «Беларусь», хаця пры гэтым не быў «ястрабам». 25 жніўня 1991 па ўсім пакеце законапраектаў аб Незалежнасці галасаваў «За»[2].

У 1995 годзе пакінуў пасаду старшыні Баранавіцкага гарвыканкама. У 1996 годзе ўзначаліў Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. З 2018 года на пенсіі[1].

Памёр 22 лютага 2024 года пасля цяжкай хваробы[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Умер бывший председатель Барановичского горисполкома | Барановичи24.BY (руск.)(недаступная спасылка). baranovichi24.by. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2024. Праверана 26 лютага 2024.
  2. а б в Памёр былы дэпутат Вярхоўнага Савета Мікалай Лабко. Афіцыйныя некралогі змаўчалі пра адзін важны факт . Наша Ніва. Праверана 26 лютага 2024.