Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт
Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Баранавіцкаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Баранавічы, у будынку на плошчы Леніна, 2. Раней размяшчаўся ў Доме Саветаў (1978, архітэктар Л. Макарэвіч).
Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Баранавічы |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 225409, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, плошча Леніна, 2 |
Старшыня | Міхаіл Леанідавіч Бацэнка |
Сайт | baranovichi-gik.gov.by |
Структура
правіць- Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Упраўленне па адукацыі;
- Упраўленне капітальнага будаўніцтва;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне справамі;
- Аддзяленне справаводства;
- Аддзяленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
- Упраўленне эканомікі;
- Фінансавае ўпраўленне;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел гандлю і паслуг;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Камісія па справах непаўналетніх;
- Адміністрацыйная камісія;
- Група бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
Старшыні
правіць- з 3 кастрычніка 2022 — Міхаіл Леанідавіч Бацэнка
Зноскі
Спасылкі
правіць- baranovichi-gik.gov.by — афіцыйны сайт Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта