Леанід Васілевіч Макарэвіч

(Пасля перасылкі з Л. Макарэвіч)

Леанід Васілевіч Макарэвіч (нар. 5 красавіка 1939, в. Быцень, Слонімскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999).

Леанід Васілевіч Макарэвіч
Дата нараджэння 5 красавіка 1939(1939-04-05) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прэміі
Узнагароды
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1969 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ. Працаваў у Баранавіцкім архітэктурна-канструктарскім аддзеле праектнага інстытута «Брэстграмадзянпраект»[1].

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: Дзіцячая паліклініка (у сааўтарстве з Р. Грынкевічам)[2], кінатэатр «Кастрычнік» (1970, у сааўтарстве з Р. Грынкевічам[2]), Дом Саветаў (1973), Дом піянераў і будынак Упраўлення КДБ (абодва 1984), царква Аляксандра Неўскага (1996—1999) у Баранавічах; школа ў пасёлку Жамчужны Баранавіцкага раёна (1985), гасцініца Брэсцкага аблвыканкама (1986), царква прападобнага Серафіма Сароўскага ў Белаазёрску (1999), Крыжаўзвіжанская царква ў в. Святая Воля (пабудавана ў 1992), царква Воінаў Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Бярозе (2003), сабор у імя Св. Мучаніка Феадора Цірана ў Пінску (1992)[1], Ільінская царква ў в. Адахаўшчына (пабудавана ў 1996), Царква ў гонар святых Жон-Міраносіц у Баранавічах (пабудаваны ў 2007); Свята-Міхайлаўская царква ў Бярозе, Георгіеўская царква ў в. Вычулкі, Царква ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага ў г. Ганцавічы, Свята-Духаўская царква ў в. Гатава (пабудаваны ў 2001—2005), Праабражэнская царква ў Дзятлаве, Пакроўская капліца ў в. Жалезніца (2004—2006), Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» ў Івацэвічах (пач. будаўніцтва ў 1990), Панцеляймонаўская царква ў в. Крошын (пабудавана ў 1993—2000), царква ў гонар Усіх Святых (пабудавана ў 1990—2006), Праабражэнская царква ў Светлагорску (пабудавана ў 1998—2006), Ушэсцеўская царква ў Чавусах (пабудавана ў 2012)[3], Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве (2015), царква ў гонар Алексія Лельчыцкага ў аг. Сырод Калінкавіцкага раёна (2016) і інш[4].

Сям’я

правіць

Мае сына Дзмітрыя Макарэвіча, які працуе настаўнікам фізікі і інфарматыкі ў школе, спраектаванай бацькам[4].

Узнагароды

правіць

За вялікі асабісты ўклад у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі яму было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» (1999). Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», якая была прысуджана за выдатную работу па аднаўленні храмаў і распрацоўцы новых праектаў. Узнагароджаны ордэнам Сергія Раданежскага, ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага і інш.

Зноскі

  1. а б Макаревич Леонид Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Леанід Васілевіч Макарэвіч на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
  4. а б 5 красавіка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Макарэвіча (1939), заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь (1999), лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне»

Літаратура

правіць
  • Макаревич Леонид Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Макарэвіч Леанід Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Макаревич Леонид Васильевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 2. Лабуда — Ящолд. — 487 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0475-4.
  • Макаревич Леонид Васильевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6
  • Гребенчук, С. К. Макаревич Леонид Васильевич // Академики Брестчины / С. К. Гребенчук, А. А. Полонский. Брест : Брестская типография, 2003. С. 215.

Спасылкі

правіць