Святая Воля

аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Дагледжаная версія была праверана 10 жніўня 2024. 1 змена чакае праверкі.

Свята́я Во́ля[2] (трансліт.: Sviataja Volia, руск.: Святая Воля) — аграгарадок[3] у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Святавольскага сельсавета.

Аграгарадок
Святая Воля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 413 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовы індэкс
225274
Аўтамабільны код
1
Святая Воля на карце Беларусі ±
Святая Воля (Беларусь)
Святая Воля
Святая Воля (Брэсцкая вобласць)
Святая Воля

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, за 169 км ад Брэста, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы[4]. Праз аграгарадок праходзіць аўтамабільная дарога Р6.

Гісторыя

правіць

Вядома з XVII стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце. 23 лістапада 1724 года кароль Аўгуст II надаў ёй правы мястэчка[4]. З 1793 года Святая Воля ў Пінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе была цэнтрам воласці. У 1920—1939 гадах цэнтр гміны ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства Польшчы, з 1939 года — у складзе БССР. З 1944 года Святая Воля стала цэнтрам сельсавета ў Целяханскім раёне Пінскай вобласці. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці: у 1959—1962 гадах у Івацэвіцкім раёне, у 1962—1965 — у Бярозаўскім раёне, з 1965 года — у Івацэвіцкім раёне. 4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Малая Гаць[5].

Насельніцтва

правіць
  • 1886 год — 448 жыхароў, 44 двары[4].
  • 2001 год — 567 жыхароў, 270 двароў[4].

Інфраструктура

правіць

На тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца: базавая школа, Дом культуры, шпіталь, філіял № 111 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне сувязі, аптэка, крамы.

Гістарычныя і памятныя мясціны

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Решение Ивацевичского районного Совета депутатов от 21 февраля 2008 года № 62 "О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Ивацевичского района в агрогородки".
  4. а б в г д БелЭн 2002.
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць