Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Святая Воля)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Святая Воля Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
52°32′02″ пн. ш. 25°41′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Святая Воля |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Будаўніцтва | 1991—1994 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершы храм быў пабудаваны ў 1727 годзе на сродкі князёў Іосіфа і Міхаіла Агінскіх. У пачатку XX стагоддзя храм згарэў ад удару маланкі. У 1928 годзе была заснавана часовая царква.
У 1991 годзе побач са старым храмам быў закладзены новы аднайменны храм, а ў 1994 годзе быў асвячоны архіепіскапам Стэфанам. Стары храм у 1994 годзе быў разабраны. У 1997 годзе каля храма была пабудавана нядзельная школа, а ў 2000 годзе званіца[1].
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча
Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах уладзіміра-суздальскага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны сферычным купалам, над якім узведзены цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 арачныя праслы з высока ўзнятымі арачнымі праёмамі. Алтарны фасад вырашаны 3 паўкруглымі апсідамі з конхавымі пакрыццямі. З боку храма адасоблена пастаўлена 3-ярусная (васбмярык на 2 чацьверыках) званіца, завершаная макаўкай. Насычаная архітэктурная пластыка заснавана на формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства[2].
Галерэя
правіць-
Званіца
-
Помнік на месцы былой царквы
-
Нямецкія могілкі часоў Першай сусветнай вайны
Зноскі
- ↑ 22. Приход храма Воздвижения Креста Господня д. Святая Воля Ивацевичского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 9 снежня 2019.
- ↑ Крыжаўзвіжанская царква
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Святая Воля) на сайце Глобус Беларусі (руск.)