Іван Іванавіч Паўлоўскі
вучоны
Іван Іванавіч Паўлоўскі (30 ліпеня 1954, в. Святая Воля, Івацэвіцкі раён, Брэсцкай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук (2001).
Іван Іванавіч Паўлоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1978 годзе. Настаўнічаў. 3 1983 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1987—1992 гадах загадчык лабараторыі пачатковага навучання, у 1990—2002 — загадчык аддзела дыдактыкі, з 2002 загадчык лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мове і літаратуры).
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па методыцы навучання беларускай мове, агульнай дыдактыцы, тэорыі і практыцы пачатковага навучання. Аўтар падручнікаў па беларускай мове для 1 — 4-га класаў школ з беларускай мовай навучання.
Бібліяграфія
правіць- Кніга для настаўніка: 1-ы кл. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
- Кніга для настаўніка 2 класа. — Мн., 1990.
- Беларуская мова ў 4 класе. — Мн., 1995.
- Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдакт. даслед. — Мн., 1998.
- Навучанне роднай мове ў 1 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998.
- Навучанне беларускай мове ў 4 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998.
- Родная мова ў пазнанні рэчаіснасці // Пач. навучанне. 1998. № 3.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць- Паўлоўскі Іван Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»