Святая Воля

аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Святая Воля)

Свята́я Во́ля[1] (трансліт.: Sviataja Volia, руск.: Святая Воля) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Святавольскага сельсавета.

Аграгарадок
Святая Воля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1724 г.
Насельніцтва
403 чалавекі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1645
Паштовы індэкс
225274
Аўтамабільны код
1
Святая Воля на карце Беларусі ±
Святая Воля (Беларусь)
Святая Воля
Святая Воля (Брэсцкая вобласць)
Святая Воля

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, за 169 км ад Брэста, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы[2]. Праз аграгарадок праходзіць аўтамабільная дарога Р6.

Гісторыя правіць

Вядома з XVII стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце. 23 лістапада 1724 года кароль Аўгуст II надаў ёй правы мястэчка[2]. З 1793 года Святая Воля ў Пінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе была цэнтрам воласці. У 1920—1939 гадах цэнтр гміны ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства Польшчы, з 1939 года — у складзе БССР. З 1944 года Святая Воля стала цэнтрам сельсавета ў Целяханскім раёне Пінскай вобласці. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці: у 1959—1962 гадах у Івацэвіцкім раёне, у 1962—1965 — у Бярозаўскім раёне, з 1965 года — у Івацэвіцкім раёне.

Насельніцтва правіць

  • 1886 год — 448 жыхароў, 44 двары[2].
  • 2001 год — 567 жыхароў, 270 двароў[2].

Інфраструктура правіць

На тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца: базавая школа, Дом культуры, шпіталь, філіял № 111 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне сувязі, аптэка, крамы.

Гістарычныя і памятныя мясціны правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б в г д БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць