Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Міністэрства адукацыі Беларусі)
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінадукацыі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць адукацыю. Міністр адукацыі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 лютага 2022 года пасаду міністра займае Андрэй Іванец.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Папярэдняе ведамства | Міністэрства народнай адукацыі БССР |
Штаб-кватэра |
220010, Мінск, вул. Савецкая, д. 9 53°53′42″ пн. ш. 27°32′36″ у. д.HGЯO |
Міністр | Андрэй Іванец |
Сайт | edu.gov.by |
Структура
правіць- Апарат — дэпартамент, 16 упраўленняў, аддзел, прэс-цэнтр, выдавецкі цэнтр і сектар[1];
- Выдавецтвы «Адукацыя і выхаванне» і «Пачатковая школа»;
- Газеты — «Настаўніцкая газета», «Пераходны ўзрост» (руск.: Переходный возраст) і «Сцяг юнацтва» (руск.: Знамя юности);
- Часопісы «Народная асвета», «Пралеска» і «Роднае слова»;
- Прадпрыемствы — «Глобус», «Металіт», «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» (Мінская вобласць) і «Цэнтр міжнародных сувязяў»;
- Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Нацыянальны інстытут адукацыі, Нацыянальны цэнтр усынаўлення;
- Вучэльні зачыненага тыпу — Магілёўская спецыяльная школа, Магілёўскае вучылішча дрэваапрацоўкі № 2, Петрыкаўскае спецыяльнае вучылішча лёгкай прамысловасці № 1 (Гомельская вобласць);
- Гімназія-каледж мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка;
- Каледжы — Аршанскі механіка-эканамічны (Віцебская вобласць), Бабруйскі аўтатранспартны (Магілёўская вобласць), Барысаўскі політэхнічны (Мінская вобласць), Брэсцкі політэхнічны, Віцебскія індустрыяльна-педагагічны, тэхнічны і тэхналагічны, Гродзенскі політэхнічны, Магілёўскі політэхнічны, Маладзечанскі політэхнічны (Мінская вобласць), Мінскія архітэктурна-будаўнічы, аўтамеханічны, вышэйшы радыётэхнічны, гандлёвы, машынабудаўнічы, політэхнічны і тэхналагічны, Навагрудскі гандлёва-эканамічны (Гродзенская вобласць) і Пінскі індустрыяльна-педагагічны (Брэсцкая вобласць);
- Інстытуты — 1) кантролю ведаў і 2) прафесійнай адукацыі;
- Тэхнікумы — Бабруйскія лесатэхнічны і механіка-тэхналагічны, Віцебскія політэхнічны і станкаінструментальны, Гомельскія дарожнабудаўнічы, машынабудаўнічы і політэхнічны, Жодзінскі (Мінская вобласць), Магілёўскі хіміка-тэхналагічны, Мазырскі політэхнічны (Гомельская вобласць), Полацкі лясны, Наваполацкі політэхнічны (Віцебская вобласць), Салігорскі горна-хімічны (Мінская вобласць), Светлагорскі індустрыяльны (Гомельская вобласць);
- Універсітэты — Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (Брэсцкая вобласць), Беларуска-Расійскі ўніверсітэт (Магілёў), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (Гомель), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Цэнтры навучання — алімпійскай падрыхтоўкі па гандболу, «Зубраня» (Мядзельскі раён, Мінская вобласць), мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, рэабілітацыі дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху, турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі, тэхнічнай творчасці навучэнцаў, фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў і экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва;
- Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр[2].
Задачы
правіць- распрацоўка і забеспячэнне парадкавання адукацыі і апёкі над няпоўнагадовымі асобамі;
- ажыццяўленне ўрадавага ўплыву на моладзь;
- парадкаванне псіхалагічнай дапамогі ў вучэльнях;
- забеспячэнне дзейнасці ўрадавых вучэльняў;
- узгадненне дзейнасці ведамстваў, упраўленняў адукацыі абласцей і Мінска ў ажыццяўленні адукацыі, уплыве на моладзь, абароне правоў і апецы над няпоўнагадовымі асобамі;
- нагляд за дзейнасцю ўстаноў адукацыі;
- агляд парадкавання аховы дзяцей;
- папярэджанне безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых асоб;
- міжнароднае адукацыйнае супрацоўніцтва.
Паўнамоцтвы
правіць- запыт звестак ва ўстановах;
- стварэнне і кіраванне сродкамі мэтавых фондаў;
- стварэнне радаў спецыялістаў у справах адукацыі;
- правядзенне нарадаў, з’ездаў і выставак аб адукацыі;
- правядзенне гульнявых спаборніцтваў навучэнцаў;
- удзел у працы міжнародных адукацыйных арганізацый;
- узнагароджванне выкладчыкаў і навучэнцаў[3].
Гісторыя
правіцьМіністры
правіць# | Фота | Прозвішча | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Кіраўнік дзяржавы |
---|---|---|---|---|---|
1 | Віктар Анатольевіч Гайсёнак | 16 студзеня 1992 | 1994 | Станіслаў Шушкевіч Мечыслаў Грыб | |
2 | Васіль Іванавіч Стражаў | 26 жніўня 1994 | 2001 | Аляксандр Лукашэнка | |
3 | Пётр Іванавіч Брыгадзін | 2001 | 2003 | ||
4 | Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў | 6 жніўня 2003 | 29 снежня 2010 | ||
5 | Сяргей Аляксандравіч Маскевіч | 29 снежня 2010 | 27 снежня 2014 | ||
6 | Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў | 27 снежня 2014 | 15 снежня 2016 | ||
7 | Ігар Васільевіч Карпенка | 15 снежня 2016 | 13 снежня 2021 | ||
8 | Андрэй Іванавіч Іванец | 10 лютага 2022 |
Зноскі
- ↑ Структура апарату . Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (7 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Пастановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 июля 2006 года № 976 «Вопросы Министерства образования Республики Беларусь» (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (12 красавіка 2022).
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (7 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Міністэрства адукацыі Беларусі Архівавана 23 лютага 2015.