Спаса-Праабражэнскі сабор (Магілёў)

Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве

Спаса-Праабражэнскі саборправаслаўны храм у горадзе Магілёве; самы вялікі ў Беларусі[1]. Кафедральны храм Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі.

Славутасць
Спаса-Праабражэнскі сабор

53°52′10″ пн. ш. 30°21′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія БПЦ
Епархія Магілёўская
Архітэктар Леанід Макарэвіч
Будаўніцтва 20012015 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па разліках, сабор свабодна ўмяшчае больш за 3,5 тысячы чалавек. Даўжыня храма — 51 метр, шырыня — 33, а вышыня — 60 метраў. У Беларусі памеры сабора могуць параўнацца толькі з храмам іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць», які будуецца ў Мінску.

Сабор будаваўся пры шырокай падтрымцы грамадскасці, гарадскіх улад і дзяржавы[2].

Настаяцель прыхода Спаса-Праабражэнскага сабора — протаіерэй Іаан Бугрынец.

Гісторыя

правіць
 
Прыстасаваны пад царкву вагон. Пляцоўка перад Праабражэнскім саборам. Ліпень 2014.

Задумка пабудаваць храм у Задняпроўі ўзнікла яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў XX ст. У той час у Кастрычніцкім раёне Магілёва не было ні аднаго праваслаўнага храма. На Раство 1996 года архіепіскап Максім агучыў ідэю будаўніцтва кафедральнага сабора, такое рашэнне прыняў і епархіяльны савет[2]. За год было выбрана месца будучага храма, і ў красавіку 1997 быў утвораны прыход.

Архітэктарам быў выбраны Леанід Макарэвіч з Баранавічаў, які ўжо меў значны вопыт храмавага будаўніцтва. Ён распрацаваў прынцыповы праект, які вызначыў аблічча храма. Канструктыўную частку распрацоўвалі архітэктары «Магілёўграмадзянпраекта».

На пачатковым этапе будаўніцтва на выдзеленыя Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам сродкі былі закуплены цэгла, медзь, абліцовачны граніт і мармур[2].

У 2000 годзе быў створаны папячыцельскі савет, сустаршынямі якога сталі архіепіскап Максім і кіраўнік вобласці Барыс Батура, у склад савета ўвайшлі кіраўнікі многіх прадпрыемстваў Магілёва, якія на працягу некалькіх гадоў штомесяц пералічвалі сродкі на будаўніцтва[2]. Пазней асноўныя расходы на сябе ўзяла Магілёўская епархія, якую на той час ужо ўзначальваў епіскап Сафроній.

26 чэрвеня 2001 года архіепіскап Максім асвяціў будоўлю фундамента. У аснову падмурка былі закладзены мошчы прападобнага Майсея, Кіева-Пячэрскага цудатворца, які служыў у войску князя Барыса. Фундамент залівалі бесперапынна, днём і ноччу, трое сутак. Было заліта больш за тысячу кубаметраў бетону.

Калі пачалося будаўніцтва сабора, прыхаджане знялі невялікі прыватны дом і там праводзілі службы.

Калі ў 2002 годзе епіскап Сафроній был назначаны на Магілёўскую кафедру, падмурак храма быў ужо гатовы і пачалося ўзвядзенне цяглянага мура.

Дом, дзе ажыццяўляліся богаслужэнні, стаяў далёка ад месца будаўніцтва. Каб прыхаджане прывыкалі да будучага храма, узнікла патрэба правядзення богаслужэнняў каля будоўлі. Па просьбе епіскапа Сафронія і настаяцеля Іаана Бугрынца для гэтай мэты быў выдзелены чыгуначны вагон. Каб даставіць яго на месца будаўніцтва, прыйшлося выклікаць з Мінска вялікую платформу. У гэтым вагоне богаслужэнні праводзіліся больш за дзесяць гадоў.

У Вялікую Суботу перад Вялікаднем 2008 года быў урачыста падняты першы купал сабора.

6 жніўня 2015 года, у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння Праабражэнскага сабора.

Разам з мітрапалітам Паўлам служылі: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзмітрый, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан, епіскапы: Дзятлаўскі Пётр; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Стэфан[ru]; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін; Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Купалы

правіць
 
Від на Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве

Першы купал быў урачыста ўстаноўлены ў Вялікую Суботу[ru] перад Вялікаднем 2008 года.

Купалы зроблены па сучаснай тэхналогіі: увесь іх каркас з лёгкага металу. Замест першапачаткова запланаваных 25 тон галоўнага купала і 12 тон у кожным з чатырох малых, у выніку атрымалася 12,5 тон цэнтральнага купала і па 8,5 тон малых купалоў, такім чынам, нагрузка на сцены і скляпенні была паменшана больш чым на 26 тон.

Па новай тэхналогіі зроблена і «залачэнне». Выконвалі яго на ваенным заводзе ў Чалябінску. У аснове — высокаякасная фінская нержавеючая сталь, пакрытая адмысловым сплавам з нітрыду тытану. На выгляд гэты сплаў падобны на золата 585 пробы, але значна больш даўгавечны, не акісляецца і не цямнее.

Унутры

правіць

У храме праведзеныя вадаправод, каналізацыя, электрычнасць, сувязь і пажарная сігналізацыя. Падлога зроблена з падагрэвам.

Скляпенні і сцены атынкаваныя. Асноўны і цокальны паверхі аздобленыя каменем.

Іканастас

правіць

Цэнтральны іканастас зроблены ў Мінску беларускімі разьбярамі пад кіраўніцтвам Міхаіла Юрэвіча. Іконы для сабора вырабляюцца таксама ў Мінску ў майстэрнях Свята-Лізавецінскага манастыра[ru].

Запланавана ўстаноўка двух бакавых іканастасаў.

Цікавыя факты

правіць
  • У сценах сабора закладзены «імянныя цагліны». Ідэя «імянных цаглін» была пачэрпнута ў Смаленску. Кожны мог прывезці сам ці ахвяраваць сродкі на некалькі цаглін па колькасці членаў сваёй сям’і, каб на кожнай з іх было напісана імя.
  • Сабор быў асвячоны 6 жніўня, у дзень памяці Георгія Каніскага, які кіраваў будаўніцтвам (па праекце архітэктара Яна Глаўбіца) старога магілёўскага Спаса-Праабражэнскага сабора, які доўгі час быў кафедральным.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць