Спаса-Праабражэнская царква (Магілёў)
Спаская царква, ці Спаса-Праабражэнская царква — колішні праваслаўны храм у Магілёве, помнік архітэктуры XVIII ст. Знаходзілася на высокім беразе Дняпра, на Спаскім завулку. Твор архітэктуры віленскага барока.
Славутасць | |
Царква Святога Спаса | |
---|---|
| |
53°53′41,27″ пн. ш. 30°19′59,89″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Канфесія | Праваслаўе |
Дата заснавання | XV ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм пацярпеў у Другую сусветную вайну. Канчаткова помнік страчаны пасля вайны ў 1940-х гадах.
Царква ўваходзіла ў склад комплексу манастыра Святога Спаса.
Гісторыя
правіцьСпаская царква ў Магілёве ўпершыню ўпамінаецца ў 1447 годзе. Першая драўляная царква размяшчалася непадалёк ад Рынку, на высокай надабалонавай тэрасе Дняпра. Пры ёй існавалі мужчынскі і жаночы манастыры, пра што паведамляецца пад 1669 годам. У 1593 годзе на месцы згарэлай царквы збудавалі новую.
У час пажару 1708 году царква зноў згарэла. У 1740—1742 гадах магілёўскі епіскап Іосіф Ваўчанскі пачаў будаваць новую мураваную царкву. Яе будаўніцтва было амаль завершана да 1748 года пад кіраўніцтвам епіскапа Ераніма Ваўчанскага . Але ў 1748 недабудаваная царква згарэла, засталіся муры і сцены. Ераніма Ваўчанскага пахавалі ў 1754 годзе ў алтары яшчэ не завершанай царквы[1].
З 1756 г. будаўніцтвам Спаса-Праабражэнскай царквы кіраваў архіепіскап Георгій Каніскі, які вызваў з Вільні вядомага архітэктара І. К. Глаўбіца. Новая царква была кафедральным саборам Магілёва да 1802 г.[2]
У 1918 годзе савецкія ўлады закрылі царкву. У Вялікую Айчынную вайну помнік быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны, у 1940-ых гадах тое, што засталося ад царквы, было знесена савецкімі ўладамі.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры віленскага барока. Царква уяўляла сабой крыжова-купальную базіліку з двухвежавым галоўным фасадам. Над сяродкрыжжам на высокім светлавым 8-гранным барабане ўзвышаўся сферычны купал, завершаны галоўкай. Да глухіх граней барабана далучаліся чатыры двухярусныя вежачкі з невысокімі купаламі, якія разам стваралі 5-купальную кампазіцыю.
Над галоўным фасадам узвышаліся двухярусныя вежы, паміж якімі размяшчаўся высокі ступеньчаты франтон. Сцены фасадаў завяршаліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам, рытмічна чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі з дэкаратыўнымі ляпнымі дэталямі, паміж аконнымі праёмамі — спараныя пілястры з дарычнымі капітэлямі.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр'ер меў багатае аздабленне, выкананае магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і Пятром Сліжыкам.
Галерэя
правіцьГістарычная графіка
правіць-
1844
-
1879
-
1882
-
да 1900
-
1901
-
Сабор пры Стаўцы. І. Драпачэнка , 2 жніўня 1916
-
Унутраны выгляд сабора. І. Драпачэнка , лістапад 1916
Гістарычныя здымкі
правіць-
1900
-
1914
-
1915
-
да 1918
-
1918
-
1918
-
1930
-
1942
Зноскі
правіць- ↑ Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
- ↑ Могилевский Спасо-Преображенский монастырь
Літаратура
правіць- Магілёўскі Спаскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). С. 470—471.
- Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
Спасылкі
правіць- Спаса-Праабражэнская царква (Магілёў) на сайце Radzima.org
- Могилевский Спасо-Преображенский монастырь // Святые земли Белорусской. Древние монастыри Беларуси. (Тэматычны праваслаўны каляндар на 2004 год.) (руск.)