Свята-Ціханаўская царква (Ганцавічы)
Свята-Ціханаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ганцавічах Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Будаўнікоў.
Праваслаўны храм | |
Свята-Ціханаўская царква | |
---|---|
Царква ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага | |
52°45′04″ пн. ш. 26°25′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ганцавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктар | Леанід Васілевіч Макарэвіч |
Будаўніцтва | 2000 |
Гісторыя
правіцьЦарква ў імя свяціцеля Ціхана, патрыярха Маскоўскага, у Ганцавічах была пабудавана ў пачатку ХХІ стагоддзя з цэглы. Архітэктар храма Леанід Васілевіч Макарэвіч.
Архітэктура
правіцьПяцікупальны храм са званіцай вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Асноўная архітэктурная тэма — закамернае вырашэнне фасадаў, прарэзаных вузкімі вертыкальна выцягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі. Будынак вызначаецца грабнасцю архітэктурных форм, маляўнічым шматкупальным сілуэтам, вертыкальнай імклівасцю[1].
Зноскі
- ↑ Царква ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага Архівавана 31 снежня 2022.
Спасылкі
правіць- Свята-Ціханаўская царква (Ганцавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)