Роберт Васілевіч Грынкевіч
Роберт Васілевіч Грынкевіч (20 красавіка 1941, Баранавічы — 3 кастрычніка 2021) — беларускі архітэктар.
Роберт Васілевіч Грынкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 2021 (80 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Бабруйскай майстэрні Магілёўскага аблпраекта, з 1967 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Баранавіцкім архітэктурна-канструктарскім аддзеле Брэстграмадзянпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года.
Жыў у Брэсце.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дзіцячая паліклініка (у сааўтарстве з Л. Макарэвічам)[1], жылыя дамы па вул. Гогаля і кафэ «Агеньчык» па вул. Энгельса (1966), шматпавярховая забудова вул. Мінскай (1967—1972) у Бабруйску, кінатэатр «Кастрычнік» (1977, у сааўтарстве з Л. Макарэвічам[1]), праекты забудовы мікрараёнаў Паўночны-1, Усходні-1, 2, 4, Паўднёвы-3 (1970—1986) у Баранавічах.
Зноскі
- ↑ а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Гринкевич Роберт Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)