Мікалай Мікалаевіч Нікулін

Мікалай Мікалаевіч Нікулін (7 красавіка 1923, с. Пагарэлка Малогскага павета Яраслаўскай губерні — 19 сакавіка 2009, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік і сябра Вучонай рады Эрмітажа, спецыяліст па заходнееўрапейскаму мастацтву (Паўночнае Адраджэнне).

Мікалай Нікулін
руск.: Николай Николаевич Никулин
Сяржант Нікулін, 1942 г.
Сяржант Нікулін, 1942 г.
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Дата нараджэння 7 красавіка 1923(1923-04-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2009(2009-03-19)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства СССР, Расія
Бацька Мікалай Аляксандравіч Нікулін
Маці Лідзія Сяргееўна Вауліна
Дзеці Уладзімір Мікалаевіч Нікулін, Лідзія Мікалаеўна Нікуліна
Месца працы
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені — 1985 Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1945 Медаль «За адвагу» — 1944 Медаль «За адвагу» — 1944
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 7 красавіка 1923 года ў сяле Пагарэлка Малогскага павета Яраслаўскай губерні. Паходзіў з сям’і карэнных расійскіх інтэлігентаў[2]. У 1940 г. скончыў 10-гадовую школу.

Пасля пачатку вайны летам 1941 г. быў мабілізаваны і апынуўся ў школе па падрыхтоўцы радыёспецыялістаў. Пасля яе заканчэння атрымаў званне малодшага сяржанта.

З лістапада 1941 г. — на Волхаўскім фронце. Радавым 883-га артылерыйскага палку (пазней 13-ага гвардзейскага) браў непасрэдны ўдзел у наступе пад Волхавым, у кровапралітных баях пад Кірашамі і Пагостам, у прарыве блакады Ленінграда. Летам 1943 г. удзельнічаў у Мгінскай наступальнай аперацыі. З верасня 1943 г. ваяваў у 48-ой гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе. Разам з ёй прайшоў праз Пскоў, Тарту, Ліваву, Варшаву і Данцыг да самага Берліна. Там ён і сустрэў перамогу ў чыне гвардыі сяржанта. Падчас вайны атрымаў чатыры лёгкіх ранення і адну кантузію. Быў дэмабілізаваны ў лістападзе 1945 г.

Паступіў на гістарычны факультэт Леніградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова скончыў у 1950 г.

З 1949 г. працаваў у Эрмітажы экскурсаводам. З 1955 г. — навуковы супрацоўнік аднага з вядучых навуковых аддзелаў — аддзела заходнееўрапейскага мастацтва, у якім працаваў больш за 50 гадоў.

З 1965 г. выкладаў у Інстытуце імені І. Я. Рэпіна.

З 1991 г. — член-карэспандэнт Расійская акадэміі мастацтваў.

Памёр 19 сакавіка 2009 г. ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Смаленскіх могілках.

ПублікацыіПравіць

Н. Нікулін з’яўляецца аўтарам больш за 160 артыкулаў, кніг, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку наступных:

  • Дэталі карцін Эрмітажа. Пейзаж у заходнееўрапейскім жывапісу XV—XVI ст. (1959)
  • Нататкі пра творчасць Пітэра Брэйгеля Старэйшага (1961)
  • Le Musée de l’Ermitage, Léningrad: Les primitifs flamands, I. Corpus de la peinture des anciens Pays-Bas méridionaux au quinzième siècle, 8 / Vladimir Loewinson-Lessing et Nicolas Nicouline (1965)
  • Нідэрландскі жывапіс XV—XVI ст. ў Эрмітажы (1980)
  • Залатое стагоддзе нідэрландскага жывапісу (1981)
  • Нідэрландскае мастацтва XV—XVI стагоддзяў у музеях СССР (1987)
  • Нямецкае мастацтва ў Эрмітажы (1987)
  • Антон Рафаэль Менгс (1989)
  • Нямецкі ды аўстрыйскі жывапіс XV—XVIII ст. (1989)

Мемуары пра вайнуПравіць

У 1975 г. М. Нікулін напісаў кнігу мемуараў пра вайну, на якой яму давялося ваяваць — «Успаміны пра вайну» (руск.: «Воспоминания о войне»), якая была выдадзена толькі ў 2007 г. і адразу стала ў адзін шэраг з найлепшымі антываеннымі творамі сусветнай літаратуры[3].

Сваё стаўленне да войнаў аўтар выразіў словамі:

Вайна — самае вялікае свінства, якое выдумаў род чалавечы, … вайна заўсёды была подласцю, а армія, інструмент забойства — прыладай зла. Няма і не было войн справядлівых, усе яны, як бы іх ні апраўдвалі — антычалавечны.

Гісторык К. М. Аляксандраў у сваім каментары да кнігі напісаў:[4]

Мікалай Мікалаевіч здзейсніў звычайны подзвіг у найвышэйшым хрысціянскім сэнсе гэтага слова. Ён сказаў суайчыннікам Праўду… Нікулін наглядна паказаў: савецкая ўлада ваявала са знешнім ворагам так, што пераўтварыла «свяшчэнную вайну» ў масавае знішчэнне рускага народа ў імя ратавання партыйнай наменклатуры.

ДакументалістыкаПравіць

  • «Мой Эрмитаж. Николай Николаевич Никулин». Расія, 2009. Тэлеэфір ад 30.11.2009.

Зноскі

СпасылкіПравіць