Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі

Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі (руск.: Никола́й Никола́евич Павло́вский; 6 (18) снежня 1884, Арол, Расійская імперыя — 12 мая 1937, Ленінград, СССР) — навуковец у галіне гідраўлікі і гідратэхнікі, акадэмік Акадэміі навук СССР (1932), спецыяліст у галіне гідраўлікі грунтовых вод, адкрытых патокаў, фільтрацыі і гідратэхнічнага будаўніцтва. Заснавальнік навуковай гідраўлічнай школы.

Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі
Род дзейнасці навуковец
Дата нараджэння 6 (18) снежня 1884
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1937(1937-05-12)[1] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар

М. М. Паўлоўскі прымаў удзел у стварэнні буйных гідратэхнічных збудаванняў у СССР — Волхаўскай, Дняпроўскай і Свірскай гідраэлектрастанцый, у будаўніцтве Маскоўскага метрапалітэна, удзельнічаў ва ўрадавых экспертызах па праблеме Вялікай Волгі і па праекце абароны Ленінграда ад паводак.

Мікалай Мікалаевіч Паўлоўскі загінуў 12 мая 1937 года ў Ленінградзе ў выніку няшчаснага выпадку, патрапіўшы пад грузавы аўтамабіль. Пахаваны на Багаслоўскіх могілках.

Зноскі

  1. а б в Павловский Николай Николаевич (государств. деятель) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)