Мікалай Мікалаевіч Чур

Мікалай Мікалаевіч Чур (нар. 19 жніўня 1948, г. Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2007). Галоўны хірург Мінскай вобласці (1983—1993).

Мікалай Мікалаевіч Чур
Дата нараджэння 19 жніўня 1948(1948-08-19)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, хірург, выкладчык універсітэта, флеболаг, diabetologist
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1999)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972).

Працаваў у Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (Віцебская вобласць; 1972—1975); Мінскай абласной клінічнай бальніцы (з 1975, ангіяхірург, з 1989 — загадчык гнойнага хірургічнага аддзялення); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1995—2011, асістэнт, з 1999 — дацэнт кафедры клінічнай і эксперыментальнай хірургіі, з 2005 — прафесар кафедры хірургіі); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2011, 1-я кафедра хірургічных хвароб, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: лячэнне хворых з трафічнымі язвамі ніжніх канечнасцей пры хранічнай вянознай недастатковасці з ужываннем лазерных тэхналогій; пытанні гнойна-некратычных ускладненняў і антыбіётыкатэрапіі. 5 патэнтаў, 19 рацыяналізатарскіх прапаноў.

УзнагародыПравіць

Нагрудны знак імя М. І. Пірагова, знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Синдром диабетической стопы. Патогенез, клиника и лечение : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.27 ; 14.00.03 : защищена 16.12.1998 : утверждена 23.06.1999 / Чур Николай Николаевич. — Минск, 1998.
  • Чур Николай Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 556.
  • Чур Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 291.
  • Чур Николай Николаевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 383—384.