Мікалай Пятровіч Хаванскі

гаспадарчы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы

Мікалай Пятровіч Хаванскі (18 студзеня 1923, в. Стралічава, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 14 студзеня 1974) — беларускі старшыня калгаса, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Мікалай Пятровіч Хаванскі
Род дзейнасці гаспадарчы дзеяч, старшыня калгаса
Дата нараджэння 18 студзеня 1923(1923-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1974(1974-01-14) (50 гадоў)
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

У 1941 годзе скончыў Смаленскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Удзельнічаў у баях Вялікай Айчыннай вайны.

З 1946 года працаваў аграномам Рэчыцкага раённага сельскагаспадарчага аддзела, узначальваў аддзел абласнога сельскагаспадарчага ўпраўлення, сектар Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ СССР) пры Гомельскім аблвыканкаме.

З 1951 года і да канца жыцця быў старшынёй калгаса імя Сталіна (пазней імя XXII з’езда КПСС) Гомельскага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з перадавых у рэспубліцы і ў 1974 годзе была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1967—1974 гадах быў членам Усесаюзнай камісіі па выпрацоўцы праекта Статута калгаса. З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967).

Імем Мікалая Хаванскага названы сярэдняя школа і вуліца ў вёсцы Яроміна Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Узнагароды правіць

У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі Мікалаю Пятровічу Хаванскаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 625.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 657.
  • Памяць : Гомельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. — Мінск, 1998. — Кн. 2. — С. 288—289.
  • Памяць : Хойніцкі раён : гісторыка-дакументальная хроніка / Беларус. Энцыкл. ; Рэдкал. : М. А. Ткачоў (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 331.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 441—442.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014.- С. 227

Спасылкі правіць