Мікалай Рыгоравіч Харкевіч

Мікалай Рыгоравіч Харкевіч (2 студзеня 1933, в. Язвінкі, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — 1 снежня 2020) — беларускі ўрач-нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1986).

Мікалай Рыгоравіч Харкевіч
Дата нараджэння 2 студзеня 1933(1933-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 2020(2020-12-01) (87 гадоў)
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963; аспірантура, 1968).

Працаваў у Рудакоўскаяй участковай бальніце (Віцебскі раён, 1963—1965, галоўны ўрач), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1968, прафесар кафедры факультэцкой хірургіі, з 1989 — загадчык кафедры хірургіі факультэта ўдасканальвання ўрачоў, з 1992 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі № 2, з 2003 — прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі лячэбнага факультэта).

Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і лячэнне чэрапна-мазгавых траўм; актуальныя пытанні абдамінальнай хірургіі; хірургічная дапамога на сяле; падрыхтоўка кадраў медыцынскіх работнікаў.

Узнагароды правіць

Нагрудны знак «Отличнику здравоохранения» (1977) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Клинико-патогенетические особенности закрытой черепно-мозговой травмы в аспекте стресса : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.28 / Харкевич Николай Григорьевич. ― Москва, 1983.
  • Функциональное состояние коры надпочечников при сотрясении головного мозга : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 777 / Н. Г. Харкевич. ― Витебск, 1968.
  • Николай Григорьевич Харкевич : к 80-летию со дня рождения // Новости хирургии. — 2013. — Т. 21, № 1. — С. 117—118.
  • Путь педагога, врача и научного работника : к 75-летию со дня рождения Николая Григорьевича Харкевича // Новости хирургии. — 2008. — Т. 16, № 1. — С. 165—167.
  • Николай Григорьевич Харкевич (02.01.1933 г. — 01.12.2020 г.) // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2020. — № 6. — С. 135—136.