Мікалай Тышкевіч
канонік віленскі
Мікалай Тышкевіч (каля 1721 — 6 снежня 1796, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, канонік віленскі, генерал-лейтэнант літоўскага войска.
Мікалай Тышкевіч | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне |
каля 1721 |
Смерць |
6 снежня 1796 |
Месца пахавання | |
Род | Тышкевічы |
Бацька | Міхал Ян Тышкевіч |
Маці | Рэгіна Лярская |
Жонка | няма |
Дзеці | няма |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Феліцыяна, Антонія Казіміра, Юзафа Ігнацыя. Атрымаў у спадчыну ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Быў канонікам Віленскага кафедральнага касцёла, святаром у капліцы Св. Казіміра.
25 верасня 1793 атрымаў Ордэн Белага Арла.
Зноскі
Спасылкі правіць
- Генеалогія Тышкевічаў Архівавана 4 сакавіка 2016.