Антоні Казімір Тышкевіч
Антоні Казімір Тышкевіч (1723—1778) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-лейтэнант літоўскага войска.
Антоні Казімір Тышкевіч | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне | 1723 |
Смерць | 1778 |
Род | Тышкевічы |
Бацька | Міхал Ян Тышкевіч |
Маці | Рэгіна з Лярскіх[d] |
Жонка |
Тэрэза Тызенгаўз, Тэрэза Булгарын |
Дзеці | ад першага шлюбу: Вінцэнт |
Званне | генерал і ротмістр |
Біяграфія
правіцьЗ лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Феліцыяна, Мікалая, Юзафа Ігнацыя. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Спачатку быў ротмістрам панцырнай харугвы. З 1776 генерал, камандзір 1-й брыгады народнай кавалерыі Вялікага Княства Літоўскага[1].
Ад першага шлюбу з Тэрэзай Тызенгаўз (1753) меў сына Вінцэнта, другі раз ажаніўся з Тэрэзай Булгарын (дзяцей не было).
Зноскі
- ↑ Henryk Piotr Kosk. Generalicja polska. T. II. — Pruszków: «Ajaks», 2001.
Спасылкі
правіць- Генеалогія Тышкевічаў Архівавана 4 сакавіка 2016.