Мікалай Уладзіміравіч Карповіч

Мікалай Уладзіміравіч Карповіч (16 верасня 1926, Сітцы, Докшыцкі раён — 8 студзеня 1992) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1972).

Мікалай Уладзіміравіч Карповіч
Дата нараджэння 16 верасня 1926(1926-09-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1992(1992-01-08) (65 гадоў)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1950 года працаваў сакратаром Порплішчанскага сельскага савета, з 1952 года — рахункаводам, а з 1953 года — брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса «Сітцы» Докшыцкага раёна. Ураджайнасць збожжавых у паляводчай брыгадзе «Сітцы» ў 1970-я гады дасягнула звыш 40 цэнтнераў з гектара.

Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена ў 1972 годзе за павелічэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 9-й пяцігодцы.

Памёр Мікалай Уладзіміравіч Карповіч 8 студзеня 1992 года.

Узнагароды

правіць

Літаратура

правіць
  • Карповіч Мікалай Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.— 750 с. : іл. — С. 602.
  • Карпович Николай Владимирович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 245.