Параф’янава (гміна)

гміна ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі

Параф’янава (польск.: gmina Parafianów, таксама gmina Parafinowo, gmina Parafianowo, gmina Parafjanowo) — колішняя гміна Дзісенскага павета. Існавала да 1939 года спачатку у Навагрудскім ваяводстве, пасля ў Віленскай зямлі[1][2] і Віленскім ваяводстве[3] Польскай Рэспублікі. Цэнтр месціўся ў мястэчку Параф’янава (на 1921 год: 453 чал)[1][3].

Параф’янава
польск.: Parafianów
Краіна Польская Рэспубліка
Уваходзіць у
Уключае

113 грамад

)
Адміністрацыйны цэнтр Параф’янава
Дата ўтварэння 1920
Дата скасавання 1939
Насельніцтва 10 354 чал.

Гісторыя

правіць

Першапачаткова гміна адносілася да Вілейскага павета. 7 лістапада 1920 года яна была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета пры Упраўленні прыфрантавых і этапных тэрыторый[4].

19 лютага 1921 года разам з усім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства.

13 красавіка 1922 года гміна разам з усім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[2], якая была пераўтворана 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[5]. 1 студзеня 1926 года гміна была выключана са складу Дунілавіцкага павета (які адначасова змяніў назву на Пастаўскі павет) і ўключана ў склад Дзісенскага павета таго ж ваяводства.

11 красавіка 1929 года частка гміны Порплішча была ўключана ў склад гміны Параф’янава, а часткі гміны Параф’янава — у склад гмін Докшыцы і Порплішча.[6]

Пасля Польскага пахода РСЧА 1939 года і Другой сусветнай вайны[7] тэрыторыя гміны Параф’янава была ўключана ў склад Беларускай ССР.

Дэмаграфія

правіць

Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года, у гміне пражывала 10 357 чалавек, з іх 5 471 рыма-каталік, 4 665 праваслаўных, 4 евангельскіх, 201 яўрэя, 13 мусульман. У той жа час, прыналежнасць да польскай дзяржавы заявілі 6313 жыхароў, з іх 3941 беларус, 67 яўрэяў, 13 татар, 8 рускіх, 6 літоўцаў, 5 латышоў і 1 эстонец. Тут было 1818 жылых пабудоў.[8]

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. а б http://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WDU19220260213
  3. а б Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  4. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
  5. http://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WDU19250670472
  6. http://isap.sejm.gov.pl/isap.nsf/DocDetails.xsp?id=WDU19290220224
  7. Od 1921 jednostka administracyjna nowo utworzonego polskiego woj. nowogródzkiego; w czasie II wojny światowej poza administracją polską; po II wojnie światowej poza granicami Polski.
  8. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 7, część 2, 1924, s. 31.