Міка Каўрысмякі
Міка Юхані Каўрысмякі (фінск.: Mika Juhani Kaurismäki, нар. 21 верасня 1955, Орымаціла) — фінскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар.
Міка Каўрысмякі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1955[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, акцёр, мантажор |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0442455 |
mikakaurismaki.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 верасня 1955 года ў невялікім горадзе Орымаціла ў правінцыі Пяят-Хямэ на поўдні Фінляндыі. Старэйшы брат рэжысёра Акі Каўрысмякі. Вучыўся ў Мюнхенскай акадэміі кіно і тэлебачання (1977—1981). Дыпломнай працай стаў зняты ў Фінляндыі фільм «Лгун» з Акі Каўрысмякі ў галоўнай ролі. Разнапланавая, як сумесная, так і індывідуальная творчасць двух братоў спарадзіла ў Еўропе 1980-х тэрмін «Каўрысмякі-лэнд» англ. Kaurismaki-land.
Яго стужкі ў розныя гады бралі ўдзел у конкурсных паказах такіх фестываляў, як Маскоўскі міжнародны кінафестываль, Фестываль фільмаў паўночных краін у Руане, Міжнародны кінафестываль у Сан-Себасцьяне, Міжнародны кінафестываль у Вальядалідзе, Фестывалі кароткаметражных фільмаў у Тамперэ і некаторых іншых.
Міка Каўрысмякі быў заснавальнікам і кіраўніком вытворчых кампаній Villealfa Filmproductions Oy, Marianna Films Oy (1986), Last Border Productions Oy і дыстрыбутарскай фірмы Senso Film Oy (1987). Сумесна з братам стаяў ля вытокаў кінафестывалю «Паўночнае сонца», пачынаючы з 1986 года штогод які праходзіць у запалярным горадзе Соданкюля. Член Еўрапейскай акадэміі кіно, адзін з вядучых кінематаграфістаў Фінляндыі.
Зноскі
- ↑ Mika Kaurismäki // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mika Kaurismäki // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480