Мікалай Вольскі (літаратар)
Мікалай Вольскі (1762 — 1803, Беласток) — літаратар, гісторык[1], камергер Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Мікалай Вольскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1762 |
Дата смерці | 1803 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратар, гісторык, перакладчык |
Мова твораў | польская |
Біяграфія
правіцьПрацаваў бібліятэкарам у бібліятэцы І. Храптовіча, наведваў літаратурныя сустрэчы пры двары Станіслава Аўгуста ў Гродне (1795—1797). З 1800 прымаў удзел у працы «Таварыства сяброў навукі » ў Варшаве[1]. З’яўляўся сябрам камісіі па ўкладанню цывільных і крымінальных правоў[2].
У канцы жыцця быў шамбелянам Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які яго вельмі любіў і паважаў. Пасля смерці апошняга караля выехаў з Пецярбурга ў Беласток, дзе жыў у палацы Браніцкіх у пані Кракаўскай[2].
Сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 2-й ст. у 1818, 4-й ст. і майстар абрадаў у 1820; сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку з 1818, масон 4-й ст. у 1820[2].
Творчасць
правіцьАўтар вершаў, перакладаў і прац па гісторыі. У працы «Прамова…, якая змяшчае заўвагі пра першасную гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польскай мове) адлюстраваны асветніцкія погляды на прыроду чалавека і натуральнае права , ёсць элементы матэрыялістычнага разумення ролі эканамічных адносін у гісторыі, аднак у цэлым пазіцыя аўтара была ідэалістычнай. Быў прыхільнікам моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэвалюцыйных, «якабінскіх» ідэй (напрыклад, супраць Г. Калантая і іншых)[1].
Творчасць Вольскага прасякнута ўмерана асветніцкай ідэалогіяй[1].
Творы
правіць- Мова, якая надае ўвагу старажытнаму Егіпту, Асірыі, Медыі і Персіі. — Вільна, 1784;
- Пусты дзень, альбо Жаніцьба Фігаро, пераклад з Бомаршэ. — Варшава, 1786;
- Дзве ночы, альбо Розмыслы пра зорную справу, паэма надрукавана ў часопісе «Варшаўскі дзённік» (1804, усё на польскай мове);
У рукапісным выглядзе захаваўся дзённік, у якім па просьбе караля Вольскі апісаў ягоныя апошнія гады жыцця[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Вольскі Мікалай // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.