Мікола Латушкін (сапр. Уладзімір Гарэлік; 15 студзеня 1922, Сіпайлы, цяпер Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — 31 снежня 2005) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч, сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага, дзе таксама прадстаўляў Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі.

Мікола Латушкін
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, рэлігійны дзеяч
Дата нараджэння 15 студзеня 1922(1922-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 2005(2005-12-31) (83 гады)
Жонка Сафія Багдановіч
Дзеці Уолтэр Латушкін, Ліза Латушкіна-Боскавіц
Член у

Біяграфія правіць

Мікола Латушкін нарадзіўся ў вёсцы Сіпайлы ў Бялыніцкім раёне. Меў трох братоў і сястру. Скончыў вясковую школу-сямігодку, а затым дзесяцігадовую — у Галоўчыне.

У кастрычніку 1940 г. быў мабілізавалі ў Чырвоную Армію. Спачатку служыў ў Вэнтспілсе, дзе скончыў кавалерыйскую школу ў чыне лейтэнанта. У ліпені 1941 г., праз месяц пасля нападу Германіі на СССР, быў цяжка паранены і трапіў у палон, дзе прабыў роўна год. Быў вызвалены дзякуючы намаганням актывістаў Саюза беларускай моладзі. Стаў чальцом СБМ. Cкончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве. Накіраваны ў Мінск, дзе скончыў курс вышэйшых кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі. У чэрвені 1943 г. прызначаны ад’ютантам шэфа-правадніка СБМ Міхася Ганька, адначасова кіраваў службай унутранай бяспекі Кіраўнічага штаба СБМ, пісаў для часопіса «Жыве Беларусь!». Летам 1944 г. эвакуяваўся, быў у штабе СБМ у Тропаў. У студзені 1945 г. выехаў у Берлін, дзе быў прызначаны кіраўніком юнацкага лагера Арганізацыі Тодт Шварцзэе каля Фалькенбургу на Памор’і.

У 1945—1949 гг. вучыўся ў ветэрынарнай школе ў Рэгенсбургу, дзе потым працаваў па спецыяльнасці. У гэтым жа горадзе стаў актыўным сябрам Беларускага камітэта.

9 жніўня 1950 г. прыехаў у ЗША. Спачатку жыў у Філадэльфіі, а ў 1954 г. пераехаў у Кліўленд штат Агая, дзе вывучыўся на механіка. Удзельнічаў у працы Беларуска-амерыканскага культурнага цэнтра, стаў чальцом рады гэтага аб’яднання.

У маі 1957 г. пераехаў у Чыкага штат Ілінойс, дзе пачаў працаваць у будаўнічым бізнесе. Там ён сустрэў сваю будучую жонку Сафію Багдановіч. Яны ажаніліся 26 кастрычніка 1957 г. У верасні 1958 г. нарадзіўся сын Уолтэр. 24 лістапада 1964 г. нарадзілася дачка Ліза.

У лістападзе 1958 г. у Чыкага адкрылася Беларуская праваслаўная царква св. Георгія. Мікола Латушкін з жонкай Сафіяй і цесцем Янам Багдановічам былі яе фундатарамі-заснавальнікамі. Шмат гадоў ён быў сакратаром царкоўнай рады ды спеваком у царкоўным хоры, як спецыяліст-механік і будаўнік шмат рабіў у справе рамонту царквы, яе перабудовы і афармлення. Быў сакратаром Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага, а таксама прадстаўляў Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі.

13 чэрвеня 1998 г. трагічна загінула жонка — яе забіў п’яны афіцэр паліцыі.

Памёр 31 снежня 2005 г. пасля цяжкай хваробы. Пахаваны на могілках Элмвуд Парк.

Спасылкі правіць