Мікольская царква (Пінск)
Мікольская царква — колішні храм у Пінску.
Мураваная Мікольская царква з могілкамі месцілася ў паўночна-ўсходняй частцы Старога рынку. Побач з ёю знаходзiлiся епіскапскі двор і дом ігумена Лешчанскага манастыра. Царква лічылася месцам культа гандляроў і падарожнікаў. Да яе забеспячэння шмат спрычыніліся князь Фёдар Яраславіч з жонкай Аленай, якія надалі ёй невялічкі востраў Хамічоў каля прыстані, недалёка ад вёскі Кужалічы, за ракой Пінай разам з аседлымі там людзьмі, млыном над рэчкай Млынішча, сенажацямі, правам на лоўлю рыбы, 13 сажнямі зямлі вакол двара Копаця, зямлёй у вёсцы Чарневічы і на палове вострава Кротаў. Царква Святога Мікалая была добра забяспечана і іншай маёмасцю.
Літаратура
правіць- Мікольская царква // Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз; [рэдакцыйны савет: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — С. 88. — 511 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-11-1055-7.