Валатава (жылы раён)

жылы раён у Гомелі
(Пасля перасылкі з Мікрараён № 12 (Гомель))

Валатава́ — жылы масіў у Гомелі, размешчаны на поўнач ад былой вёскі Валатава. На поўнач знаходзіцца прыпыначны пункт Валатава.

Валатава
52°28′29″ пн. ш. 31°01′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Макет канчатковага праекта раёна
 
Макет першапачатковага праекта жылога раёна

Праект забудовы жылога масіва распрацаваны ў 1970-я гады і прадугледжваў упершыню ў рэспубліцы будаўніцтва на поймавай тэрыторыі ракі Сож, паднятай метадам гідранамыву да незатапляльных адзнак са стварэннем азёр і каналаў. У 1984[1] годзе скончана забудова мікрараёнаў № 11 і 12 (праект 1980; арх. А. М. Лебедзеў у сааўтарстве[1]), станам на 19990 год будаваўся мікрараён № 13[2] (мікрараён № 14 у граніцах вуліц Крупскай, Свірыдава, Агарэнкі, Каменшчыкава рэалізаваны не быў), былі запраектаваны мікрараёны № 20 і 21, намыта пляцоўка для будаўніцтва чатырох мікрараёнаў у паўднёвай частцы масіва. Пражывала каля 30 тыс. жыхароў[2].

Рашэннем Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 4 верасня 2012 г. № 158 мікрараёны № 11, 12 і 13 афіцыйна атрымалі назву «Валатава»[3], а мікрараёны № 20 і 21 — «Клёнкаўскі»[4].

Асноўныя вуліцы правіць

Асноўныя вуліцы: Алімпійская, Петруся Броўкі, Свірыдава, Агарэнкі[2].

Забудова правіць

Забудаваны пераважна 5-, 9-павярховымі дамамі. Недалёка ад комплексаў жылых дамоў размешчаны гандлёвыя прадпрыемствы (універсам «Бранскі», крама «Трыкатаж. Гаставары. Галантарэя. Касметыка» і інш.), Дом дзіцяці, гарадскі аддзел аховы здароўя, дзіцячыя сады, школы, установы, медыцынскага і культурна-бытавога абслугоўвання (станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, гарадская бібліятэка № 2 імя І. П. Мележа, відэасалон «Валатава» і інш)[2].

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б Лебедев Анатолий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г Волотова // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
  3. Микрорайон «Волотова» (№ 11, 12, 13, 14)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 23 студзеня 2021.
  4. Микрорайон «Клёнковский» (№ 20, 20а, 21)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 23 студзеня 2021.
  5. Серега с нашего двора // Правда Гомель. Новостной портал. — 24.01.2008.

Літаратура правіць

  • Волотова // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.

Спасылкі правіць