Мікіта Андрэевіч Лазоўскі

беларускі футбаліст

Мікіта Лазоўскі (нар. 16 жніўня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік мінскага «Дынама».

Футбол
Мікіта Лазоўскі
Поўнае імя Мікіта Андрэевіч Лазоўскі
Нарадзіўся 16 жніўня 1999(1999-08-16)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 89 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2019   Беларусь Ашмяны-БДУФК 8 (-4)
2020   Беларусь Смалявічы 6 (-21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у мінскім РЦАР-БДУ, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў гуляць за дубль клуба, тады ж стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды мінчан. У красавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Другой лігі «Ашмяны-БДУФК», дзе быў другім брамнікам, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком «Смалявічаў»[2]. Сезон 2020 пачынаў у дублі. 3 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:3). У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[3].

У пачатку 2021 года засярэдзіўся на выступленні ў пляжным футболе, пазней вярнуўся ў дубль мінскага «Дынама».

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама   5 -2
2018 дубль Дынама   16 -6
2019 Д3 Ашмяны-БДУФК   8 -4
2020 Д1 Смалявічы   6 -21

Зноскі