Мікіта Віктаравіч Кераліды

беларускі футбаліст

Мікіта Кераліды (да 2020 года Мікіта Іванюценка; нар. 5 студзеня 2001, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Мікіта Кераліды
Поўнае імя Мікіта Віктаравіч Кераліды
Нарадзіўся 5 студзеня 2001(2001-01-05)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2020 Беларусь Ліда 4 (0)
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 23 (0)
2022 Беларусь Маларыта 4 (1)
2022—2023 Беларусь Крумкачы (Мінск) 19 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2022

Клубная кар’ера правіць

Скончыў сталічны РВАР, пасля чаго летам 2018 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе на працягу двух гадоў выступаў за дублюючы склад (47 матчаў, 2 галы ў першынстве дублёраў). У ліпені 2020 года перайшоў у «Ліду»[2], дзе правёў 4 матчы ў Першай лізе. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2020 года[3].

У красавіку 2021 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі»[4], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маларытай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. Гуляў за «Маларыту» да чэрвеня, калі клуб зняўся з Другой лігі.

У ліпені 2022 года зноў далучыўся да «Крумкачоў»[5]. У пачатку 2023 года не трэніраваўся з камандай, у красавіку вярнуўся ў «Крумкачы»[6]. Пакінуў клуб у жніўні 2023 года[7].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (2) Д2 Дынама   11 0
2019 Д2 Дынама   26 1
2020 (1) Д2 Дынама   10 1
2020 Д2 Ліда   4 0
2021 Д2 Крумкачы   23 0
2022 (1) Д3 Маларыта   4 1
2022 (2) Д3 Крумкачы   12 0
2023 (1) Д3 Крумкачы   7 2

Крыніцы правіць