Мі́нас А́нар (Мі́нас Ты́рыт) (англ.: Minas Tirith) — у легендарыуме Толкіна, горад і замак у Міжзем’і, сталіца Гондара з другой паловы Трэцяй Эпохі. Першапачаткова ён быў пабудаваны дзеля аховы былой сталіцы каралеўства, Асгіліята, ад нападу з захаду, але стаў сталіцай, калі Асгіліят прыйшоў у заняпад пасля Вялікай Чумы. Мінас Тырыт часцяком згадваецца як «Белы горад» і горад каралёў. Рахірым гэта месца завуць Мундбург. У кульмінацыі кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» горад трапляе пад асаду саюзных войскаў Мордара, вядомую як бітва на Пеленорскіх палях.

Горад
выява
План горада
Прыналежнасць Гондар
Народ Народ Гондара
Кіраўнік (III эпоха) Дэнетар, Арагорн
Мяжуе з Дэнетар, Арагорн
Край Міжзем'я Цэнтральны ўсход
[[commons:Category:Лагатып Вікісховішча Minas Tirith на Вікісховішчы|Медыяфайлы па тэме]] на Вікісховішчы

Горад правіць

Найвялікшы замак дабра ў Міжзем’і. Ён складаецца з сямі кругоў (узроўняў). На самым верхнім знаходзіцца цытадэль і Белая Вежа Гондара. Там жа стаіць і Белае дрэва — сімвал Гондара.

Дата пачатку будаўніцтва невядома. Першым кіраўніком быў Анарыён (сын Элендзіла) разам з Ісілдурам.

У 2 г. Трэцяй Эпохі Ісілдур прынёс у горад расток Белага дрэва. У 1640 г. з прычыны вялікай эпідэміі чумы ў Асгіліяце (пры гэтым і смерці караля) сталіца аўтаматычна перайшла сюды. У 2698 г. перайменаванне Мінас Анара ў Мінас Тырыт. У 3019 г. калі і адбываліся падзеі Уладара Пярсцёнкаў, горад быў асаджаны арміямі Мордара і інш. Перамаглі Гондар і Рохан.

Пасля каранацыі Арагорна (Элессара) горад зноў стаў называцца Мінас Анар.

Спасылкі правіць