Мінесоцкі ўніверсітэт у Рочэстэры

Мінесоцкі ўніверсітэт у Рочэстэры (англ.: University of Minnesota Rochester) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Рочэстэр у штаце Мінесота, ЗША.

Мінесоцкі ўніверсітэт у Рочэстэры
англ.: University of Minnesota Rochester
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Minnesota Rochester
Заснаваны 2006
Студэнты 632[1]
Размяшчэнне Рочэстэр, Мінесота, ЗША
Сайт r.umn.edu

Агульная характарыстыка правіць

Мінесоцкі ўніверсітэт у Рочэстэры з'яўляецца часткай сістэмы Мінесоцкага ўніверсітэта і арыентаваны ў асноўным на медыцынскія навукі. Ён быў афіцыйна створаны актам заканадаўчага сходу штата Мінесота ў снежні 2006 года. У цяперашні час ён прапануе дзве ступені бакалаўра ў галіне медыцынскіх навук: бакалаўра ў галіне медыцынскіх навук і бакалаўра ў галіне медыцынскіх прафесій.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць